epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Не ведаю — зімою альбо летам..."

Не ведаю — зімою альбо летам

Мой абарвецца неспакойны век...

А дзесьці недалёка ў момант гэты

Зальецца плачам новы чалавек.

 

І ў міг, калі я свет круты пакіну

І певень глуха тройчы пракрычыць,

Камусьці перавяжуць пупавіну

Сардэчныя і мудрыя ўрачы.

 

Ён будзе цешыць іх забаўным піскам,

Зажмураны й чырвоны, як агонь,

Такі маленькі, што, дальбог, калыскай

Яму была б шырокая далонь.

 

Снягуркі-акушэркі ўзважаць чынна

І выпішуць шчаслівы нумарок...

Не бабка-павівалка, а дзяўчынка

Яго завяжа смела ў вузялок.

 

Магчыма, хлопца Сенем назавуць,

Ды не бяда, як будзе ён Валодзя...

Я не пакрыўджуся, я ціха адплыву —

Жыццю на змен

жыццё прыходзіць.


1968?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 90
Крыніца: скан