epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Ноч

Я — кухар ночы.

Бяру я коўш Мядзведзіцы Вялікай

І чэрпаю з азёр ваду.

Яна дажджом цурчыць назад праз сіта,

І паглядзі, што робіцца ў каўшы!

У медных панцырах санліва карасі

Маленькімі ратамі пазяхаюць,

Шчупак крутнуў акрабатычна сальта —

Маляўкі пачалі яму пляскаць.

Падлешчык дыхае, нібыта занядужаў,—

Падушку з кіслародам яму б даць.

Ага, і ты, пісклявы ўюн, патрапіў,

Віляй-віляй, ад юшкі не ўвільнеш...

Я — кухар ночы.

І саган чумазы

Да белай пены дапяку.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 86
Крыніца: скан