epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Ой, чырвоная вярбіна..."

Ой, чырвоная вярбіна,

Ходзяць пагалоскі,

Што дзяўчыну ты зрабіла

Танкаслёзкай.

 

Хай лепш вецці твае

плачуць

Па-над быстрай рэчкай...

Ад яе пайшоў юнача

Не навечна.

 

А ў дзяўчыны толькі ранак,

Чысцюткія росы...

Пачынаецца каханне

З цёплых слёзаў.

 

Ой, чырвоная вярбіна,

Ходзяць пагалоскі,

Што дзяўчыну ты зрабіла

Танкаслёзкай.


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с.
Крыніца: скан