epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Пагоркі, як пуховыя падушкі..."

Пагоркі, як пуховыя падушкі,

Ляжаць на сонцы ў яркай белізне...

У лесе зрэдку снежны пыл цярушыць

Вавёрка сіганула па сасне.

І лес, і поле клічуць нас у госці,—

Тут будзем піць мы водарны настой

І захапляцца дзіўнай прыгажосцю,

Што дорыць сэрцу радасць і настрой.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 125
Крыніца: скан