epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Пакрыўдзілі мы продкаў..."

Пакрыўдзілі мы продкаў

Знявагаю— «старызна»...

Да іх нямых папрокаў

Прыслухацца карысна.

 

Даніну новай модзе

Так часта аддавалі:

Што пражыло стагоддзі,—

За дзень мы зруйнавалі.

 

Спахопяцца нашчадкі,

Успомняць нас папрокам...

Дык будзем жа ашчаднымі

Да ўзнёслай думкі продкаў!

 

Мы з ёй — з адной пароды,

Яна неаддзяліма,

Як мова ад народа,

Ад сённяшняй Радзімы.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 70
Крыніца: скан