epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Пара мінула шпаг і пісталетаў..."

Пара мінула шпаг і пісталетаў,

Што спрэчкі грозна вырашаць умелі...

Цяпер адны раўнівыя паэты

Вядуць свае шматслоўныя дуэлі.

 

Нібыта куляй, паляць зрэдку вершам,

Ды часам порах сыплецца не ў меру...

Смяльчак не той,

хто выклік кінуў першы,

А хто спакойна

падышоў к бар’еру.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 49
Крыніца: скан