epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Партрэт Ільіча

Як толькі мы прыйдзем у школу

І дзверы адчынім у клас,

З партрэта з усмешкай вясёлай

Ільіч пазірае на нас.

 

Іскрацца ягоныя вочы,

Калі атрымае хто «пяць»,

А сам ён — як быццам бы хоча

«Выдатна, рабяты!» сказаць.

 

У кожны загляне ён дзённік.

І кожны пачуе адказ.

У школе, ў паходах штодзённа

Ільіч дарагі сярод нас.

 

Вядзе ён і сёння народы

Да радаснай мэты ў жыцці.

Клянёмся, што будзем заўсёды

Мы ленінскім шляхам ісці!


1981?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 180
Крыніца: скан