epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Паўзуць чарапахі..."

Паўзуць чарапахі

на пясчаны бераг

Адкладваць яйкі.

І, загробшы яйкі

ў гарачыя гнёзды,

Мкнуцца зноў

да вады дапаўзці.

Ды паміраюць чарапахі,

не ўбачыўшы болей мора...

А чарапашаняткі,

ледзь толькі вылупяцца,

Да мора шыбуюць імкліва

па слядах сваіх панцырных продкаў...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 42
Крыніца: скан