epub
						    			 
    			
    			    
    			    падключыць
слоўнікі
    			    Націскайце на
словы ў тэксце
    			
    			
					 
"Полымя па дрэвах разлілося..."
Полымя па дрэвах разлілося,
На вятры шугаюць іскры-лісці.
Над палямі ўдумлівая восень
З журавамі ў вырай мкне кудысьці.
Абпляліся павуціннем белым
Пажаўцелыя кусты акацый,—
І здаецца, лета пасівела
Ад бясконцых клопатаў, ад працы.
 
   1979?
   
       Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 124
   
  Крыніца: скан