epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Салдацкі рамень

Няма шырэй,

чым рамень салдацкі,

Няма тужэй,

чым рамень салдацкі.

Ён сурова сцягвае пояс салдацкі.

І ўсё роўна:

— Убраць жывот! —

Старшына загадвае

І два пальцы пад рамень прасоўвае...

Няма мацней,

чым рамень салдацкі,

Няма ярчэй,

чым рамень салдацкі,—

На шынялі і на гімнасцёрцы

Ярка свеціцца спражка зоркаю,

І каб заўжды

яна ззяла золатам,

Салдат чысціць яе

асідолам...

Найшырэйшы рамень — салдацкі,

Найтужэйшы рамень — салдацкі,

Наймацнейшы рамень — салдацкі,

Найярчэйшы рамень — салдацкі.


1967?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 81
Крыніца: скан