беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Скразнякі —
малыя буравеснікі —
У акно
ірвуцца напралом,—
Лапацяць фіранкі,
быццам ветразі,
Завіруха кружыць
над сталом.
Скразнякі
віхурыста-адчайныя
У галоп хапаюць
пад бакі...
Нават ляпаюць дзвярыма
падначаленыя,
Калі дзьмуць
тугія скразнякі.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая