epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Спадарожніца

Заснула ты: закалыхаў вагон,

Схіліла галаву на столік.

Баюся я твой патрывожыць сон,—

Ні з кім не размаўляю болей.

 

Гляджу ў акно, а там бяжыць зіма

Ды звоніць правадамі вецер.

...Табе ж, напэўна, сніцца цёплы май

І яблыні ў бялюткім цвеце.

 

Ці мо ідзеш сярод квяцістых траў,

Дзе срэбрам адліваюць росы.

Букет хтось кветак для цябе сабраў

І зверху кінуў, закрануўшы косы...

 

Грукочуць колы. Станцыі, агні,

А потым зноў лясы, палеткі.

Эх, каб магла ты і мяне прысніць,—

Дазналася б, чые то кветкі.


1956?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 130
Крыніца: скан