epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Сынок падбірае..."

Сынок падбірае

першыя словы,

Каб зматаць з іх

маленькі клубочак,

Знітаваць першароддзя

аснову

Хоча.

Я цябе разумею, Сашка,

Як адшукваць словы цяжка...

Па складах,

нібы па калдобінах,

Ты ідзеш падарожнікам

кметным,

Усміхаешся людзям

усмешкаю добрай,

Ветлай.

І не ведаеш ты,

што і цінаю

Абрастаць могуць словы на свеце...

Адкрываеш ты кнігу дзяцінства,

Мой маленькі паэце.


1968?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 73
Крыніца: скан