epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Трывожныя словы: «Спісаўся паэт...»

Трывожныя словы: «Спісаўся паэт...»

Гучаць яны немым дакорам...

А ты раскладзі усе карты як след:

На Сёння, на Заўтра, на Ўчора.

 

Учора — яго найвышэйшы паверх,

Ён дыхае вогненнай лавай.

І славы не хоча распалены верш —

Не трэба дзяшовая слава!

 

А Сёння... Яго патухае агонь,

Бо вугалю мала ў алоўку...

Паэт не спісаўся, спісалі яго,

Каб Заўтра адкрыць яго зноўку.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 150
Крыніца: скан