epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"У паэтаў мала навізны..."

У паэтаў мала навізны —

У паэтаў болей сівізны.

Мала слоў трывалых у паэтаў,

Бо ўсе словы імі перапеты.

Ды бывае і ў мяне абнова,

Як знайду я,

адшукаю слова.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 158
Крыніца: скан