epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

У разліве

Гарыць касцёр, патрэсквае вуголле,

Булькоча чайнік, залівае жар.

Заснула ноч, спавіўшы наваколле,

І толькі ён не спіць ля шалаша.

 

Таропка піша ў сшытак на калене,

Забыўшыся пра чай і пра агонь.

Ад працы зрэдку адарвецца Ленін,

Успыхнуць аганькі ў вачах яго.

 

Ён у народ, ён у Расію верыць,

І зноў бягуць з-пад ленінскай рукі,

Пры водблісках кладуцца на паперу

Вялікай праўды і святла радкі.

 

Бягуць радкі, і пад рукой прывычна

Лісты у сшытку спісаным шуршаць...

І зарывам займаецца Кастрычнік

З маленькага кастра ля шалаша.


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 178
Крыніца: скан