epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"У снезе куляюцца..."
У снезе куляюцца
снегіры,
Быццам выскачылі
з лазні...
Сонца,
нібыта ў сне,
гарыць,
Вераб’і
пад застрэшша залазяць.
У снегіроў —
сваё белае свята!
Хто іх агонь патушыць?
Цікуе з-пад плота
кот вусаты
З думкаю аб сваёй
жар-птушцы.
1967?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 51
Крыніца: скан