epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Вяртаюцца з выраю гусі

Вяртаюцца з выраю гусі

На крыллях шырокіх, тугіх

Да роднай сваёй Беларусі,

Да тоняў, азёр дарагіх.

 

Што вас прымушае, скажыце,

Ад цёплага краю ляцець.

Маглі б вы і там, пэўна, жыці,

Выводзіць чародкі дзяцей?

 

— Ой, нельга,— адказваюць гусі,—

Бо сэрцы ж засталіся тут...

Таму зноў увосень у скрусе

Пакінем наседжаны кут.

 

І зноў прыляцім напрадвесні

У чыстыя плёсы нырнуць.

Сваёю няхітраю песняй

Абудзім мы з неба вясну.


1964?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 132
Крыніца: скан