epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Веру я, што у маці ёсць крылы..."

Веру я, што у маці ёсць крылы,

Яна птушкаю можа лятаць,

Ды не той легкадумнай зязюляй,

Што сваіх разгубіла дзяцей.

Кнігаўка неспакойная — маці,

Яна будзе лятаць у трывозе

І кружыць над зямлёй рызыкоўна,

Каб ад нас адвесці бяду...

Як бы добра было, калі б крылы такія

І ў нас вырасталі таксама,

Каб да маці заўсёды ляцець.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 39
Крыніца: скан