epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Вусатая машына

Раз па вуліцы хадзіў

Лёнька разам з татам.

Хлопчык крыкнуў: — Паглядзі

Грузавік вусаты!

Сапраўды, як кот, паўзе —

Не занадта шустра,

А пракоціцца ён дзе,

Дык асфальт — як люстра.

Дзе праедзе — там краса.

Лоўкая мяцёлка!

І гарыць у тых вусах

Яркая вясёлка.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 194
Крыніца: скан