epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Зайчыкава капуста

Пасадзіў зайчык капусту,

Прарасла яна густа-густа.

Паліваў зайчык расаду,

Пільнаваў ад граду.

Як вырасла капуста,

Зайчык яе хрумстаў.

Хапіла б яе да снегу,

Ды гусі набеглі.

Елі і тапталі,

Яшчэ й рагаталі.

Дзе была капуста,

Стала пуста-пуста...

Зайчык і сумуе:

Як ён зазімуе?

Бо ён знае, голад

Найстрашней за холад.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 195
Крыніца: скан