epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Замест крэда

Калі радок упарты не выходзіць,

Яго сілком не цісні ты ў блакнот:

Хай думкі ў тваім сэрцы перабродзяць,

Нібыта ў бочцы спелае віно.

Дай слову адстаяцца ад налёту,

Каб засвяціўся ў ім жывы агонь,—

Напоўні кубкі за бяседай потым!

Магчыма,

хто і захмялее ад яго...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 15
Крыніца: скан