epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Запомніў я..."

Запомніў я:

стары цясляр

З зямлі падняў

сухую галавешку,

Шнур разматаў

з грузільцам-гіркай

І зашчапіў яго

ў камлі сасны.

Ён па шнуры

пашоргаў галавешкай,—

Аж закурэла галавешка зноў,

Напяў той шнур

на бервяне струною

І адцягнуў яе,

як цеціву.

І выцяла яна

крамяны ствол,

Пакінула пісяг —

Па ім часаць

цясляр пачаў...

Падняў ён тую галавешку

з папялішча

У сорак...

добра нам вядомым

годзе.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 14
Крыніца: скан