epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Зараначка

Выйшла летнім раначкам

Ясная зараначка.

Ой, Галю, Галя,

Ясная зараначка.

С залатымі косамі

Пайшла сцежкай роснаю.

Ой, Галю, Галя,

Ясная зараначка.

Ля свежай крынічанькі

Набрала вадзічанькі,

Ой, Галю, Галя,

Ясная зараначка.

Ходзіць кожным раначкам

Ясная зараначка.

Ой, Галю, Галя,

Ясная зараначка.

І зусім не знае,

Што яе кахаю.

Ох, ясная зараначка...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 119
Крыніца: скан