epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Зімовая казка
Сядзіць мароз і крача —
П’е чай гарачы,
П’е чай пякучы
З цукрам сыпучым,
З ігліцай пахучай...
Накрухмалена кашуля —
Аж рыпіць.
— Дай і нам, дзядуля,
—Папіць.
Запрашае мароз:
— Калі ласка!..
Вось і ўся
Для дарослых
Маленькая казка.
1979?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 16
Крыніца: скан