Бацька з раніцы спявае, пляскае ў далоні брат.
На агеньчыку булькоча самагонны апарат!
Мы чакалі гэта свята доўгіх цяжкіх дзесяць дзён,
А цяпер з жытнёвай бражкі робім моцны самагон.
Спамінаем час ранейшы , калі ўсё ішло ў расход:
Карамелькі і павідла, сахарын і штучны мёд!
І плыве салодкі водар аж за самы небакрай...
Ты, сусед, ня стой на ганку ды дарэмна не чакай.
Каля вокнаў не цягайся ды на шыбы не глядзі -
Нам самім капаць картоплю, мы табе не прададзім!
Сёння ў нашай хаце свята!
Рукі прэч! Ад нашай хаты!