epub
 
падключыць
слоўнікі

Тацьцяна Барысік

Што за народ такі? Вядома, землякі...

Звычайна землякоў яднае вакзал у стылі “маўзалей”,

Паўпляшкі крамнае гарэлкі, размовы –хто жыве спраўней,

Да вёскі бітая гравійка, вянкі, жалобныя сталы.

Бацькі, што ладзілі міжсобку ды цераз вуліцу жылі,

на Тройцу ўжо кірмаш не справяць, не пачастуюць як тады.

Паўсюль крапіўныя гароды ды палыновыя сады

Эх, дахі на чатыры скаты, як хутка родны край здзічэў!

Маю хаціну рабавалі, зямляк цішком праз плот глядзеў.

 


2000; 2003?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомая