epub
 
падключыць
слоўнікі

Тарас Шаўчэнка

«Садок вішнёвы каля хаты...»

Садок вішнёвы каля хаты,

Хрушчы над вішнямі гудуць,

Ратаі з ворыва ідуць,

У вёску спеў нясуць дзяўчаты -

І рады маткі іх пачуць.

 

Сям'я сабралася ля хаты,

Зара вячэрняя ўстае.

Дачка вячэраць падае,

Ёй маці хоча даць парады,

Дык салавейка не дае.

 

Паклала маці каля хаты

Маленькіх дзетачак сваіх,

Сама заснула каля іх,

Заціхла ўсё... адно дзяўчаты

Ды салавейка не заціх.

 

У каземаце, 1847



Пераклад: Ніл Гілевіч