epub
 
падключыць
слоўнікі

Тарас Шаўчэнка

"Свет мой ясны! Свет спакойны!"

* * *

З украінскай — Т. Шаўчэнкі

 

Свет мой ясны! Свет спакойны!

Не апужаны, свет вольны!

За што ж цябе, свет мой браце,

Ў сваёй добрай цёплай хаце

Закулі, абмуравалі,

Прамудрага ашукалі,

Баграніцамі закрылі

І распяццямі дабілі?

 

*

Не дабілі! Страпяніся!

Ды над намі прасвяціся,

Прасвяціся!.. Будзем, браце,

З баграніц анучы драці,

З кадзіл люлькі запаляці,

Печ явленними тапіці,

А крапілам будзем, браце,

Нову хату падмятаці!

 

[1934]


[1934]

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 5. Вершы, пераклады 1930 - 1942. Мн., Маст. літ., 1998. -278 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан