* * *
З украінскай — Т. Шаўчэнкі
Вецер з гаем размаўляе,
Шэпча з асакою;
Плыве човен па Дунаю
Адзін за вадою.
Плыве човен, вады повен,—
Ніхто не прыкмеціць,
І хто спыніць? — Ўжо рыбалкі
Няма ўжо на свеце!
Паплыў човен аж у мора,
Яно загуляла...
Пагулялі горы-хвалі —
І шчэпак не стала...
Шлях не доўгі,— як і чоўну
Да сіняга мора,
Сіраціне на чужыну,
А там — і да гора.
Пагуляюць людзі, нібы
Халодныя хвалі;
Падзівяцца, паўздыхаюць,
Як сіротка плача;
Спытай потым — дзе сіротка?
Не чуў і не бачыў...
[1938]