* * *
З украінскай – Т. Шаўчэнкі
За думаю дума роем вылятае,
Тая цісне сэрца, тая раздзірае,
А трэцяя ціха-ціхусенька плача
Аж там на дне сэрца, дзе ніхто не ўбача.
Каму ж тут іх пакажу я?
І хто тую мову
Прывітае, угадае
Вялікае слова?
Глухім кожны тут радзіўся,
Кожны з гора тужа:
Ты смяешся, а я плачу,
Вялікі мой дружа!
А што прыйдзе з таго плачу?
Боль галоўкі, браце...
......................................................
Што там!.. Будзем лепш смяяцца,
Хоць голад у хаце!..
[1905-1907]