epub
 
падключыць
слоўнікі

Томас Мур

Вячэрнія званы

Вячэрнія званы! Вячэрнія званы!

Шмат смутку нам нясуць яны -

Пра маладосць, пра любы час,

Калі іх чуў апошні раз.

 

Прайшлі шчаслівыя гады.

Няма ўжо тых, хто быў тады.

Хто пастарэў, хто адышоў,

Не чуюць голас тых званоў.

 

І мне таго не мінаваць,

Званы, аднак, заўжды гучаць.

Другі пясняр мне наўздагон

Подхопіць той вячэрні звон.



Пераклад: Алена Таболіч