epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уільям Дэйвіс

Адпачынак

І што з таго жыцця, калі ў турбоце

Яно мінаецца, усё ў рабоце.

Не маю часу адпачыць пад дрэвам

Ці падзівіцца ўсім лясным напевам.

Няма нат часу пасядзець хвілінку -

Вавёрачку спужаць або сарваць былінку.

З дарог імклівых я ніяк не збочу,

У ручаі каб зоркі ўбачыць ноччу.

Не маю часу адгукнуцца рэхам -

Заўжды і ўсюды спехам, спехам, спехам.

Няма мне часу ні ўначы, ні днём

З табою паспрачацца, ўсё бягом.

Каханкі позірк ёсць спаймаць нам час,

Калі як пава пройдзе міма нас?

 

Ох, беднае жыццё, калі адны турботы,

Хвілінкі нат няма для іншае істоты!



Пераклад: Алена Таболіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com