epub
 
падключыць
слоўнікі

Уільям Уордсварт

Сонца даўно ўжо зайшло

Даўно ўжо сонейка зайшло,

І зоркі ў небе зіхацяць.

А птушанятам дай святло -

Не хочуць яны спаць.

 

Ку-ку зязюлі зноў і зноў

Арэлі ліпеньскіх вятроў,

Гайдаюць лёгка між бароў.

Зязюлін жаласлівы крык

Увесь запоўніў мацярык.

 

Ну хто ідзе шпацыраваць,

Ні танцаваць, ані спяваць.

А мо каму паспаць няўсцерп?

Маладзіковы ў небе серп

Нас хоча ўсіх, хто йшчэ не спіць,

Ў такую ноч дабраславіць.



Пераклад: Алена Таболіч