беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Хан кліча лекара-табіба зрання:
— Баліць азадак. Маю барыша.
Лячы хутчэй, бо заўтра мне ў дыване
Дзяржаўныя пытанні вырашаць.
— Ды вылечым. Але прабач, мой хане,
Магчыма ў неразумнасці сваёй
Я нейк лічыў, што гэтыя пытанні
Рашаюць пераважна галавой.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая