Туі, Іудзіна дрэва і пілы агаваў.
Пала сцежка жыцця на апошні, смяротны парог
І разлілася ў тваю, як святло, неўміручую славу,
Сонцу якой пазайздросцяць і космас, і людзі, і бог
Весняе неба не ведае, плакаць надалей ці годзе.
Голлямі ўніз пацягнуўся праз хмары сонечны куст,
Ў хатку, дзе згасла тваё беднае дваццацігоддзе,
Ў хатку,
дзе ўспыхнула сонцам любові твая Беларусь.
Кажуць, разбураць цябе. Але хай сабе новая рана,
Хай справядлівасць яшчэ раз будзе стаптана
ў жыцці,—
Гэты маленькі дамок праз акно тваёй ночы астанняй
Будзе да скону зямнога ў вечнасць нашчадкам
свяціць.