epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"І бывай. Не трэба шкадаванняў..."

І бывай. Не трэба шкадаванняў.

Што мне ў іх, калі, на боль і зло,

Свеціць з неба мне тваё каханне,

Быццам месяц, не сваім святлом.

Рукі твае — сонечныя соты,

Але што заменіць дабрыню?

Што мне ў сонцы — без яго пяшчоты?

Што мне ў любых вуснах — без агню?


25.03.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая

Беларуская Палічка: https://knihi.com