epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Мастакам

Моны Лізы смяюцца губы,

Страсць Бетховена ў гуках пяе...

Смерць вартуе тое, што любім,

Вырвем любае з рук яе.

Каб жыло і нашчадкам спявала,

Каб навекі стаяла ў вяках.

Рым загінуў ад дзіды вандалаў,—

Рым жыве ў Ювенала радках!

 

[1957 г. ?]


10.06.1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан