epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Мужныя мятлушкі

Дождж.

І ў дажджы гэтым пух таполяў,

Ветрам узняты з зямлі і з дрэў,—

Ўгору ўзлятае з чорнага долу

Пад безупынны грымотаў напеў.

 

Сэрцу здаецца: праз хмарныя патлы,

Праз бліскавіцы, што б’юць у крыло,

Не хлапякі, а белыя мятлушкі,

Мужныя мятлушкі цягнуць на ўзлёт

 

Мужны народ у прыцемку чорным,

Белы народ, што не хоча змаўчаць,

Смела ірвецца ўгору і ўгору,

Проста насустрач пагрозным мячам.


07.06.1966

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая