На празрыста-блакітную роўнядзь мора,
Апускаецца сонца чырвоны жаўток.
Заўтра ўстане ён зноў
І ў імгненні сканення самога быцця
Ёсць імгненне жыцця, і імгненне смерці,
І імгненне веры ў вечнасць жыцця.
Я імгненне жыву, і памру на імгненне,
І у думцы і ў слове маім аджыву.
[1982—1984 гг. ?]