epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Пяць струкоў перцу

Як задумаў свіння — Асманскі султан

З Каўказам сілаю мерацца,

Ён — меру гароху прыслаў для армян,

А яны — пяць струкоў чырвонага перцу.

І кожны султанаў мудрэц, як баран,

Разглядаў іх і сэнсу не бачыў,

Але самы сівы сказаў: «О султан!

Мне нядоўга жыць. Растлумачу.

Ты гарох ім паслаў — безліч войска свайго.

Ну і звараць. З’ядуць. Хай без радасці.

Хаця цяжка пасля,— нат з падмогай багоў,

Будзе вытрымаць іх кананаду.

Войска іхняе — пяць нярчын — прад табой,

Праглыні, найвялікшы султане,

І згарыш ці да смерці уп’ешся вадой:

Ні Севана, ні рэчак не стане».


25.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: https://knihi.com