epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

«Прыўкрасная пальма...»

Прачынаюся ноччу,— месяц,

Ў садзе сінім спеў салаўя.

І над вокнамі косы звесіла

Пальма поўдня, любоў мая.

 

Салаўіныя стогны ўтрапёныя...

Нельга спаць. Мы чакалі гады,

І мы дзелім наша бяссонне,

Дзелім месяца срэбны дым...

 

Насупор усяўладнаму лёсу

Я ільды і пустыні скрышыў,

Я прыйшоў да твайго ўцёса —

Кедр каханы з паўночных вышынь.


25.04.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая