epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Радзіме

Радзіма,

стой як горды уцёс.

У велічы і журбе,

Каб вецер за тысячагоддзе аднёс

Пясчынку адну ад цябе.

 

І хай той пясчынкаю буду я,

А не мой сусед і не брат.

 

22 верасня 1982 г. 19.53

*


22.09.1982

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан