epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Старайся (але, вядома, не кáту)..."

Старайся (але, вядома, не кáту)

Сказаць адзіна верныя словы:

Замест:

— О божа, ды будзьце вы клятыя!

Сказаць:

— О божа, ды ўстаньце здаровы!


24.09.1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан