epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Што такое ёсць справядлівасць..."

Што такое ёсць справядлівасць,

Калі капануць глыбока?

Яе няма, калі гнецца

Хоць адна ад крыўды спіна.

 

Як кулак — не кулак без пальца,

І «ў абодва не зрыць» аднавокі,

Так грамадства з адным нешчаслівым

Каштуе не болей лайна.


23.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан