epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Штыль

Якая прыгажосць! — Самкнёны веі.

Якая цішыня! — Вады не чуць...

І ветразі абвіслыя на рэях,

Нібыта ў сне, не дрогнуць, не дыхнуць.

Паміж нябеснай і марскою смагай

Над караблём, што да змярцвення звык,

Арол на мёртвых рэбрах Аю-дага,

Як джала, сонцу высунуў язык.

Праплысці б рэкамі радзімы ранняй,

Пачуць хаця б на міг прызыўны звон:

Радзімы кліч, кліч буры, кліч кахання,

Якім чужыя штыль, спакой і скон.


13.06.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая