epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Таўрыдзе

Тут мяне, бы ўвесь сусвет, кахалі,

А пасля ў нябыт руін звялі...

Што ж забыў я ў гэтых голых скалах?

Што рабіць мне на тваёй зямлі?

Але ўсё ж за інвары новых ранаў,

За прыбой марскі ў начной журбе,

За пяшчоту, здраду і адданасць

Я, Таўрыда, дзякую табе.

Апускаю зноў сваё забрала...

Вечнай будзь... Мінай цябе канец

За любоў,

што ты ў мяне забрала,

За любоў,

што ты вярнула мне.


май 1967; 26.07.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая