Вёслы мае разрываюць ноч
Чорнай азёрнай вады.
Іскра агню мне міргае: «Не збоч
І прыплыві сюды».
І ўяўляюцца ў з’явах асенняй тугі
Валасы, цеплыня грудзей...
А ў затоках дрыжаць і дрыжаць сітнягі
Ў бясконцай асенняй вадзе.
Ветравей, ты падзьмі над няўтульнай вадой,
Панясі над прадоннем начным,
Каб хутчэй у абдымках каханай маёй
Я прачнуўся ў ложку маім.