epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Восень нясе павуцінне..."

Восень нясе павуцінне,

Дрэвам час запалаць.

На ўсіх баравых рабінах

Чырвоныя плахты вісяць.

Ня ўтульна на мокрай сялібе

І ў позні прысмерку час

Вяргіні таўкуцца ў шыбы:

«Пусціце, пусціце нас»

 

[1955 г. ?]


07.10.1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан