epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Вышэйшыя жывёлы, або «Вянец тварэння»

...у вышэйшых жывёл патрэба і

здольнасць прычыняць разбурэнні

і шкоду ўзрастаюць прама

прапарцыянальна ступені іхняй разумнасці.

Конрад 3. Лоранц

 

І тое праўда. Лемур нецікаўны:

Вісіць на галіне плюшавым мішкаю.

Капуцын (з вузканосых) гарлае песні,

Псуюць уласныя цацкі мартышкі.

 

Чым вышэй, тым больш разбуральна-цікаўныя

Нібы гарылы з пачкаю сернікаў...

 

Натуральна ўзнікае пытанне: «А людзі?»

. . . . . . . . . . . . .

І ўспомніў Хатынь, Хірасіму і Герніку.

 

23 лістапада 1981 г. 13.32.


23.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: https://knihi.com